Кольскі паўвостраў
Паўвостраў знаходзіцца на поўначы Расіі за Палярным кругам, сярод гор, тайгі і тундры. Мы з Насцяй натхняемся суровай прыродай, купляем адзенне і базавы рыштунак ды выпраўляемся ў першую самастойную вылазку ў дзікую прыроду.


Неверагодна складаная кнопка змыву ў самалёце:

Аэрапорт стаіць пасярод бясконцых ялін. Ніколі не бачыў столькі ялін. Яліны, яліны, яліны.
Прыехалі ў Кіраўск. З гатэля відаць Хібіны. Горы плоскія і адносна невысокія. Найвышэйшы пункт Хібін — Юдычвумчорр, каля 1200 м.

Выходзім у першы хайк. Па дарозе ад горада ездзяць грузавікі:

У гарах шмат радовішчаў апатыта-нефелінавых руд. Галоўнае прадпрыемства горада — камбінат «Апатит», у якога ў гарах тры вялікія руднікі. З руды атрымліваюць сыравіну для вытворчасці фосфарных угнаенняў, алюмінію, соды і цэменту.
Звярнулі з галоўнай дарогі ў бок закінутага малібдэнітавага рудніка, а тут вялізны брод:

Штош. Першы паход скончыўся амаль не пачаўшыся. Абяцаем сабе вярнуцца ў будучыні. Галінкі па дарозе:

Ідзём далей па дарозе для грузавікоў. Па баках цякуць стыхійныя рэкі. На пачатку лета ў гарах яшчэ шмат талай вады:

Насця:

Мядзведзь:

Відаць наш гатэль Тырвас — гэта цэлы санаторый у гарах. Ёсць спа і басейн з відам на горы, куды мы, вядома ж, не хадзілі.

Від з гатэля:

Набярэжная:

На наступны дзень пайшлі ў хайк да Блакітных азёр:




Сапраўды блакітныя :-)

Горад акружаны сопкамі:


Пайшоў дождж. Было вельмі атмасферна:




Кіраўск:

Горад вырас з рабочага пасёлка, які будавалі пры апатытавых распрацоўках. У 1931 годзе ён атрымаў статус горада, а да 1934 года называўся Хібінагорск.
Спускаемся ў горад:

У горадзе ёсць музей горнага камбіната з вялізнай калекцыяй прыгожых мінералаў. У нас было паўгадзіны на агляд музея, таму мы зноў паабяцалі вярнуцца:


Увечары садзімся ў цягнік да Мурманска:



Возера Імандра:

Кладзёмся спаць. Так выглядае палярны дзень, калі сонца не заходзіць за гарызонт. У Мурманску палярны дзень пачынаецца 21 мая і заканчваецца 23 ліпеня. Гэты факт неверагодна перафарматаваў мне галаву. Раю кожнаму аднойчы гэта адчуць.

Зранку прапускаем Мурманск, бяром машыну і едзем у Церыберку — адно з самых даступных месцаў на арктычным узбярэжжы Расіі. Сяло вядомае з XVI стагоддзя як паселішча рыбапрамыслоўцаў. Яно пачало набіраць папулярнасць у турыстаў пасля здымак фільма «Левіяфан» у 2014 годзе. Фільм, дарэчы, цяжкі і спусташальны, але зняты добра.
Ехаць тры гадзіны. Па дарозе бясконцая тундра:

Большая частка дарогі была грэйдэрам, але асфальт ужо пачыналі класці.


Засяляемся ў новай частцы пасёлка:



Ідзём да акіяна:

Як можа называцца гэты бераг? Вядома ж, «Яйкі дракона»!

Прабіраемся па валунах:

Паўночны Ледавіты акіян!



Мой другі акіян пасля Атлантычнага:
Неверагодна прыгожа:

Від на новую Церыберку:

Яйкі паўсюль:
Мясцовыя расказваюць, што нядаўна ў наваколлі бачылі мядзведзя. Ігнаруем папярэджанні і ідзём у тундру:

Прывязаліся сабакі:






Ужо каля 23 гадзін. Неверагодна прыгожа!

У Запаляр’і ўся «ноч» — залатая гадзіна:
Вадаспад:
Проста прыпаркаваўся, а нібыта здымаеш аўтарэкламу:

У старой Церыберцы яшчэ захавалася атмасфера старога паселішча. Новыя гатэлі і рэстараны гэтую атмасферу не берагуць.




Так выглядае палярны дзень на краі свету. Сонца апускаецца да гарызонту, проста плыве ўздоўж яго і ўзыходзіць з супрацьлеглага боку.

На наступны дзень было дажджліва:

Палазілі па закінутай школе:






Пагулялі па тундры:


На зваротным шляху сустрэлі лісічку, якая выпрошвала ежу:
У Коле калі п’юць, то толькі колу.


Мядзведзь з пармезанам!

Пасля паездкі мы з Насцяй улюбіліся ў горы і прыроду поўначы. Гэта суровы край: тут холадна, мокра і небяспечна, але неверагодна прыгожа. Абавязкова вернемся.
17‒20 чэрвеня 2021